Дэманстрацыя "дакументальнага" фільму пра Беларускую асацыяцыю журналістаў на дзяржаўным тэлеканале можа быць сігналам да знішчэння арганізацыі, мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч. "Гэта ніякае не журналісцкае расследаванне -- там нават і не пахне журналістыкаю. У прафесійным плане гэта ніжэй за плінтус -- гэта элементарнае "мачылава" ў стылі чорнага PR", -- дадаў палітолаг.