"Белсат" працягвае новы дакументальны цыкл "Беларусь -- адзін верш". Беларуская паэзія -- гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты -- не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы -- не толькі любоўная лірыка. У другой серыі мы знаёмімся з паэтам, аўтарам гімну Полацку Алесем Аркушам. "Беларусь -- адзін верш" у эфіры "Белсату" 8 лютага, а 20:45.