Паводле аналітычнага агляду Нацбанку, у снежні 2011 г. заробак працаўнікоў па краіне ў пераліку паводле сярэднеўзважанага курсу беларускага рубля склала 342 долары, скараціўшыся адносна снежня 2010 г. (527 долараў) на 186 долараў. Такую значную розніцу Сяргей Балыкін наўпрост звязвае з паслявыбарнай сітуацыяй і адносінамі з Расеяй. «Як толькі Расея перакрыла грашовы кранік, як толькі спадар Лукашэнка выпусціў незабяспечаныя грошы ў вялізарнай колькасці, каб выканаць свае перадвыбарчыя абяцанні, адбыўся дысбаланс у эканоміцы і ўсё абрынулася», -- канстатуе эксперт.