Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Класікі пад дыктоўку

Дыктоўка -- заданне не толькі для школьнікаў, але і для кожнага, хто хоча спраўдзіць свае веды... Ды яшчэ ў добрай кампаніі. Таварыства беларускай мовы, заручыўшыся падтрыманнем нашага каналу, прапаноўвае ўсім ахвотным паўдзельнічаць у пятай агульнанацыянальнай дыктоўцы. АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Нашая мэта -- заклікаць людзей да дыктоўкі, даць ім тэксты, а далей ужо ідзе вольны валанцёрскі рух". Стартуе юбілейная дыктоўка 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Яна пройдзе за тры этапы, наступныя два -- запланаваныя на 15 і 25 сакавіка. Дыктоўка беларуская, але падзея -- сапраўды міжнародная, прапанаваныя тэксты класікаў традыцыйна пішуць у розных кутках зямлі -- у Польшчы, Італіі, Расеі і, вядома ж, на радзіме -- на сядзібе ТБМ, на ўроках літаратуры, слухаючы радыё ці ўключыўшы "Белсат". Сёлетняя дыктоўка прысвечаная адразу тром гучным юбілеям -- Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка. Таму і тэксты прапанаваныя на выбар -- гэта праграмны верш Танка і малавядомы ліст Купалы. АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Тыя, хто праводзіць дыктоўку, правяраюць гэтыя тэксты, высылаюць у ТБМ, пераможцаў мы друкуем у "Родным слове", ну і памятныя прызы ўжо падрыхтаваныя". Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]