На жаль, паводле іншых прынцыпах дзеюць законы рынку. Украінскі экспарцёр электраэнергіі чарговы раз паведаміў пра немагчымасць аднавіць экспарт у Беларусь. З-за моцных халадоў Украіна мае праблемы з насычэннем унутранага рынку. Таму на экспарт рэсурсаў не стае. Прыпыненне экспарту мае выключна тэхнічны характар і не звязанае з парушэннямі ўмоваў кантракту, падкрэсліваюць афіцыйныя бакі. Згодна з дамоваю Беларусь сёлета плануе імпартаваць з Украіны 1,5 млрд кілават-гадзінаў. Але з-за моцных маразоў украінскі рынак адчувае востры дэфіцыт электраэнергіі. Раней кампанія "Востокэнерго" адтэрміноўвала экспарт да 3, потым да 7 і 8 лютага. Абяцанае аднаўленне экспарту заўтра таксама не ёсць дакладным. Украінскі аператар не бярэцца прагназаваць, як будзе складвацца забеспячэнне ўнутранага рынку электраэнергіяй у звязку з моцнымі маразамі. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"