Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Галавацяпства ў Малінаўцы

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, што, як мяркуюць адмыслоўцы, напярэдадні прывяло да выбуху ў трохпавярховым доме ў вёсцы Малінаўка пад Лагойскам. Адзін чалавек загінуў, ягонае цела толькі сёння дасталі з-пад завалаў. Чацвёра пацярпелых трапілі ў шпіталь, двое з іх -- у цяжкім стане. Цалкам разбураныя пад'езд і дзевяць кватэраў жылога дому. На прадметы першай неабходнасці пацярпелыя сем'і атрымалі ад 2 да 4 мільёнаў рублёў кампенсацыі. Іх забяспечылі таксама харчаваннем і на тыдзень засялілі ў санаторый "Рудня". Аднак куды пераселяць іх пазней, і колькі будзе складаць поўная кампенсацыя -- пакуль невядома. Справу толькі завялі, а прэзідэнт ужо заявіў, што вінаватае ў трагедыі "галавацяпства" адказных за бяспеку. Хаця ў гэтыя дні да ўзнікнення пажараў спрычыняюцца моцныя маразы: людзі ратуюцца абагравальнікамі, газавымі плітамі, даўжэй паляць у печы. Учора ж у Гомлі цалкам згарэла трохпакаёўка. Загінулі двое пенсіянераў. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]