Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларуска-еўрапейскае пацяпленне?

ПРАДСТАЎНІЦТВА ЕЗ У БЕЛАРУСІ: "Ёсць план дзеянняў для правядзення рэформаў. Ёсць патэнцыял эканамічнай інтэграцыі, інвестыцыяў і падтрымання эканамічнага развіцця краіны, магчымасць узмацніць супрацу з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі ды развіцця, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, існуе магчымасць макраэканамічнай дапамогі з боку Еўразвязу". Аднак дзеля ажыццяўлення плану еўрапейскага падтрымання Менску трэба выканаць шэраг умоваў. У першую чаргу -- вызваліць палітвязняў. І менавіта такая абяцанні наконт аднаго з іх, імаверна, прагучалі напярэдадні, падчас сустрэчы Віганда з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым. Сёння прадстаўнік Еўразвязу сустракаўся з лідарамі апазіцыі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ды роднымі палітвязняў. Аднак казаць пра выразны прагрэс у дачыненнях афіцыйнага Менску з Еўропаю пакуль не даводзіцца. Сёння ж стала вядома, што ўлады Беларусі пазбавілі магчымасці наведаць Менск з падобнаю мэтаю ўпаўнаважанага ў правах чалавека ўраду Нямеччыны. Маркус Лёнінг меўся перадаць пасланне Аляксандру Лукашэнку ад імя кіраўніка нямецкага МЗС, а таксама наведаць палітвязняў, якія сядзяць у беларускіх турмах, у тым ліку Алеся Бяляцкага. Аднак "неабходнасці ў такім візіце" не пабачылі ў МЗС Беларусі, і Лёнінгу не выдалі візы. Аркадзь Несцярэнка, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]