Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Игрушко митынгуэ!»

За сямнаццаць гадоў кіравання таго ж самага прэзідэнта масавых акцыяў пратэсту ў нашай краіне было багата. Пратэставалі працоўныя, прадпрымальнікі, палітычныя і грамадскія актывісты, праваабаронцы ды звычайныя людзі. Аднак удзельнікі сённяшняй акцыі здзівілі нават тых, хто бачыў не адзін пратэст. На плошчы Незалежнасці ў Менску, акурат насупраць дзвярэй Менскага гарвыканкаму, з'явіліся плюшавыя пратэстоўцы з даволі арыгінальнымі лозунгамі. Акцыя прыцягнула вялікую ўвагу, прычым не толькі мінакоў -- літаральна праз дзесяць хвілінаў пасля пачатку прыбыў і нарад міліцыі, які затрымаў усіх пухнатых удзельнікаў -- імаверна, за парушэнне "Закону аб масавых мерапрыемствах". Ініцыятарамі акцыі, што атрымала назву "Игрушко митингуэ!" сталіся актывісты моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" "Змена". ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ, АБ'ЯДНАННЕ «ЗМЕНА»: "Мэту я б ахарактарызаваў так: разбавіць крэатывам і гумарам тое нуднае лайно, якое цяпер пануе ў беларускай палітыцы. Вулічныя акцыі зрабіліся падобныя -- гэта ўлёткі, расцяжкі, свечкі. Нічога новага, людзі ад гэтага стаміліся". Сяргей Марчык, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]