Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

За карту паляка звольняць

У Беларусі ж ужо з заўтрашняга дня пачне дзеяць закон, які забароніць чыноўнікам карыстацца льготамі ды перавагамі, што даюць замежныя дзяржавы. Уладальнікі адпаведных дакументаў мусяць перадаць іх у кадравую службу, іначай дзяржаўных службоўцаў будуць звальняць з працы. У першую чаргу гэта закране ўладальнікаў так званай карты паляка. У краіне-суседцы яе выдаюць замежнікам, якія пацвярджаюць сваю прыналежнасць да польскага народу. Сярод іх ужо амаль 30 000 грамадзянаў Беларусі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца ў Польшчы на працу без дазволу, атрымліваць адукацыю, мець зніжкі на праезд на чыгуначным транспарце. У сваю чаргу Канстытуцыйны суд Беларусі палічыў Закон аб карце паляка не адпаведным міжнароднаму праву. А дэпутаты, на меркаванне якіх Польшча, уводзячы дакумент, умяшалася ва ўнутраныя справы Беларусі, прынялі дадатковыя абмежаванні ў закон "Аб дзяржаўнай службе". Цяпер ён забараняе карыстацца льготамі ды перавагамі замежных дзяржаваў, а таксама атрымліваць дакументы, якія даюць такія льготы і перавагі. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]