Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі карэспандэнта польскай "Газэты Выборчай" Андрэя Пачобута на вырак Ленінскага суда Горадні. 5 ліпеня суд прызнаў журналіста вінаватым на падставе ч. 1 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта) Крымінальнага кодэксу за шэраг артыкулаў з крытыкаю ўладаў. Пачобута асудзілі на 3 гады зняволення з адтэрмінаваннем на 2 гады. Судовы працэс быў закрыты.