Атрыманне льготнага крэдыту ад Кітаю на $ 1 млрд, на думку эксперта, таксама не дапаможа змяніць сітуацыю, бо падобныя крэдыты, на думку Валера Карбалевіча, больш выгадныя Кітаю, чымся Беларусі. Фактычна афіцыйны Менск пазычае ў Кітаю грошы, каб аплаціць імі матэрыялы кітайскай вытворчасці ды працу кітайскіх працаўнікоў. "Улады Беларусі хочуць, каб быў крэдыт, якім зможа распараджацца ўрад, які можна пералічыць на рахунак Нацбанку і коштам якога можна папоўніць золата-валютныя рэзервы. Але такіх крэдытаў Кітай не дае", -- падкрэсліў палітолаг.