Гэтымі марознымі днямі надзвычай запатрабаваны транспарт -- маршрутка. Аднак кошты на яе кусаюцца не менш, чым мароз. Ад сённяшняга дня ў Берасці паездка ў маршрутным таксі падаражала да трох тысяч рублёў. Але не толькі дарагі праезд непакоіць жыхароў нашай краіны -- апошнім часам істотна скарачаецца колькасць саміх маршрутак. У чым прычына?