У цэнтры Прагі паўстаў незвычайны мемарыял у гонар вялікага чэшскага палітыка і пісьменніка. Аўтар помніка, Лукаш Гаўлаўскі (Lukáš Gavlovský), быў уражаны колькасцю людзей, што прыйшлі развітацца з чалавекам, які вярнуў Чэхіі свабоду, і тысячамі знічак, пакінутых каля месцаў, звязаных з Гавэлам. Гаўлаўскі вырашыў выкарыстаць гэта ў сваёй працы. Ён звярнуўся да гарадскіх уладаў Прагі, Пльзэню (Plze?), Брно (Brno), Просцеяў (Prost?jov) і Тэпліцэ (Teplice), каб яны даслалі яму рэшткі пагаслых знічак для Вацлава Гавэла. З іх мастак зрабіў сваю скульптуру "Сэрца Гавэла".