«ДРАЎЛЯНЫ» МЕДАЛЬ КУШНІРА Антон Кушнір спыніўся за крок ад п'едэсталу на 6-м этапе Кубка свету па фрыстайле, які прымае кітайскі Бэйда-Лэйк. У фінальных скачках беларус заняў 4-ы радок, саступіўшы пераможцу, кітайцу Ці Гуан Пу, амаль 11 балаў. Астатнія нашыя суайчыннікі размясціліся наступным чынам: Дзмітрый Дашчынскі -- 7-ы, услед за ім крочыць Дзяніс Восіпаў, 11-ы радок -- у Максіма Гусціка. У жаночым турніры адзіная беларуска, Ганна Гуськова, заняла 5-ае месца сярод 8-мі ўдзельніц. Наступны этап Кубка свету пройдзе 17 лютага ў Аўстрыі.