Замест канцэрту -- аўтограф-сесія на марозе. Пакуль прадзюсары вярталі грошы за адменены выступ, Лявон Вольскі падбадзёрваў прыхільнікаў. Музыкам апраўдвацца не давялося: АМАТАРЫ «КРАМБАМБУЛІ»: «Хтосьці зверху націснуў, камусьці не падабаюцца незалежныя, прафесійныя гурты». «Мы яшчэ здзіўляліся, чаму не адменены». «Вядома, чаму. Усе кажуць: «Ну, вы жа панімаеце». Квіткі вярталі наўпрост пад клубам «Re:public», дзе замест «Крамбамбулі» бесперашкодна выступалі іншыя гурты. Кіраўніцтва клубу дадатковага натоўпу пад дзвярыма не заўважыла. Ні музыкі, ні публіка тлумачэнняў так і не атрымалі. АНДРЭЙ КАБАНАЎ, БЛОГЕР: «Кіраўніцтва «Re:public» проста змаладушнічала -- куды мы з такімі думкамі прыйдзем? Музыкі былі, ёсць і будуць, публіка была, ёсць і будзе». Андрэй Кабанаў быў адным з тых, хто заклікаў байкатаваць канцэрт, які замяніў «Крамбамбулю». Аднак салідарнасць музыкаў і слухачоў набыла больш мяккую форму. Гурт «AKUTE» абарваў свой выступ на першых нотах: «Па-першае, добры вечар, мы б хацелі сказаць колькі словаў салідарнасці з тымі музыкамі, якіх забараняюць... Гэтыя апладысменты для іх». Трубы не цяклі, пад дах не здзьмула, дый відавочна, што выступаць у клубе «Re:public» -- можна. Але не ўсім. Гэта не першая адмена канцэрту гурта, які ўваходзіць у меркаваны чорны спіс, але на гэты раз славеснымі абурэннямі не скончыцца. ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, «КРАМБАМБУЛЯ»: «Тут у нас проста кіраўніцтва клубу незразумелым чынам дзейнічае і дае падставы проста для судовага разбіральніцтва. Што <b>...</b>