Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Другая справа паўкоўніка

Другую крымінальную справу пачалі супраць былога намесніка міністра ўнутраных справаў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі МУС Яўгена Полудня. Яму інкрымінуюць перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Палкоўнік Полудзень ужо больш за два месяцы ўтрымліваецца за кратамі. Раней Яўгену Полудню выставілі абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер у Следчым камітэце заяўляюць, што Полудзень сістэматычна цягам доўгага часу атрымліваў ад службовых асобаў Міністэрства ўнутраных справаў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі. На мінулым тыдні расследаванне справы падоўжылі да 6 чэрвеня. Следчыя правяраюць новыя звесткі пра інкрымінаваныя былому намесніку міністра злачынствы супраць інтарэсаў службы. Полудня арыштавалі 8 снежня, праз тры тыдні ўказам прэзідэнта яго пазбавілі пасады і звольнілі з органаў унутраных справаў. Эксперты кажуць, што справа Полудня можа быць звязаная з «чысткамі» ў праваахоўных органах перад парламенцкімі выбарамі. Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]