Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Скаргу не задаволілі

Без зменаў пакінуў Менскі гарадскі суд рашэнне ў справе Валянціна Стэфановіча. Намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» абскарджваў рашэнне Партызанскага суда сталіцы. Такім чынам, праваабаронца цягам 10 дзён мусіць сплаціць штраф, у іншым выпадку ўлады канфіскуюць ягоную маёмасць. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: «Што тычыцца рашэння Калегіі, то я з ім катэгарычна не згодны. Ацэнку таму лісту Міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі, якое было мною прадстаўленае яшчэ ў судзе першай інстанцыі пра тое, што інфармацыя, якая была перададзеная раней, не адпавядае рэчаіснасці, так ніхто і не даў». Касацыйную скаргу Валянцін Стэфановіч падаваў на судовую пастанову аб спагнанні падаткаў. 16 снежня суд Партызанскага раёну Менску цалкам задаволіў позвавыя патрабаванні інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Партызанскага раёну сталіцы. Падаткавікі запатрабавалі ад праваабаронцы выплаты падаходнага падатку на суму амаль 55 млн руб. Прадстаўнікі «Вясны» з такім падыходам не згодныя, бо, на іхную думку, грошы атрыманыя арганізацыяй на дапамогу рэпрэсаваным і не ёсць прыбыткам. Таксама сёння стала вядома і пра лёс кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады пазбаўлення волі паводле падобнага абвінавачання. Жонка вязня Наталля Пінчук пэўны час не магла высветліць месцазнаходжанне мужа. Яго мелі этапаваць у калонію. Аднак высветлілася, што Бяляцкі ўсцяж застаецца ў следчым ізалятары ў Жодзіна. Калі яго этапуюць і куды -- не вядома. Вольга <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]