«Белсат» працягвае паказ новага дакументальнага цыклу «Беларусь -- адзін верш». Герой трэцяй серыі -- паэт, пісьменнік, гісторык, журналіст Уладзімір Арлоў. Зруйнуйце свае стэрэатыпы пра беларускую паэзію! Пазнаёмцеся з сучаснымі творцамі, якія жывуць сярод нас. «Беларусь -- адзін верш» -- чэшска-беларускі праект. Гэта паэтычны дыялог ужо вядомых творцаў і шматабяцальнага пачаткоўца. Праз чытанне вершаў паэты імкнуцца падаць сваё бачанне ролі паэзіі ў развіцці культурнае прасторы Беларусі. Кожны з паэтаў вядзе нас сцежкамі ўласнае штодзённасці да свету сваіх ідэяў. Трэцяя серыя цыклу «Беларусь -- адзін верш» на «Белсаце» 15 лютага а 20:45.