Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абмежаванні скасуюць

З заўтрашняга дня скасоўваюццца абмежаванні на вываз за мяжу некаторых тавараў ды ліміты на набыццё паліва для грузавікоў. Аднак палёгка не адмяняе працэдуры абавязковага дэкларавання колькасці паліва для прыватных асобаў, якія будуць выязджаць з краіны часцей за адзін раз цягам васьмі дзён. Летась у чэрвені ўрад увёў для фізічных асобаў абмежаванні на вываз з тэрыторыі краіны па-за межы Мытнага саюзу без адмысловых збораў шэрагу тавараў. У тым ліку мяса, цукру, мукі, а таксама аўтамабільнага паліва. Апошняе можна было набыць у колькасці не болей за дзвесце літраў на адзін грузавы транспартны сродак. З нагоды цяперашняга скасавання ліміту на продаж паліва кіроўцам грузавых аўтамабіляў канцэрн "Белнафтахім" паведаміў, што гэта не прывядзе да аўтаматычнага павышэння коштаў на бензастанцыях.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]