Адказ з камісіі аб памілаванні пры прэзідэнту Беларусі не задаволіў Святланы Чорнай, у выніку яна вырашыла працягнуць сваю адчайную галадоўку. Ад ежы жанчына адмаўляецца ўжо семдзесят сёмы дзень. Такім чынам яна дамагаецца перагляду смяротнага выраку Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Камісія паведаміла, што зварот галадоўніцы аб невыкананні смяротнага пакарання Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву разгледзяць у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Святлана Чорная лічыць адказ фармальнай адпіскаю ды збіраецца звяртацца да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Яна пратэстуе супраць смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву, бо лічыць, што віна асуджаных не даказаная, а таму прысуд не адпавядае закону. Змагацца за перагляд справы Святлана Чорная працягвае з трыццатага лістапада -- моманту вынясення смяротнага выраку. Амаль месяц таму жанчына папрасіла кіраўніка Праваслаўнай царквы Мітрапаліта Менскага ды Слуцкага Філарэта заняць пазіцыю і публічна выказацца ў справе смяротнага прысуду за тэракт у менскім метро. Пакуль адказу няма, а Святлана Чорная ўвесь час трымае галадоўку, перыядычна п'ючы вады.