Дыягназ ВІЧ яшчэ не азначае канца жыцця. Як жыве сям'я з Салігорску з ВІЧ? Як ставіцца да іх ды іхнага дзіцяці грамадства? «Ежа замест бомбаў». Сусветная акцыя, якая і ў Беларусі дапамагае людзям з цяжкім лёсам. Чаму маладзёны прысвячаюць свой вольны час бяздомнікам? Ці можа талерка гарачага супу дапамагчы людзям, якія апынуліся на краі? Ядравая зброя -- адно з самых страшных вынаходстваў чалавецтва. Савецкая ўлада -- адзін з самых жахлівых рэжымаў. Унікальны сведка Уладзімір Буракоў з Магілёва распавядае, як у СССР тэставалі ядравую зброю на жывых людзях, сваіх суграмадзянах. Сяргей Пеляса запрашае на тэлечасопіс «Рэпартэр» 16 лютага, а 21:25.