Урад Беларусі звярнуўся да партнёраў па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю па пытанні санкцый у дачыненні да Беларусі з боку ЕС і ЗША. Агенцыя БелаПАН са спасылкаю на крыніцу ў Савеце міністраў паведамляе, што ліст з такой просьбаю накіраваў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктару Хрысценку. Румас прапануе разгледзець гэта пытанне на чарговым пасяджэнні савета ЕЭК. „Ім прыйдзецца гэты выбар рабіць і думаю, што ў дадзеным выпадку выбар будзе не на карысць Беларусі. І з гэтай няёмкасці Назарбаеў і Пуцін будуць выходзіць проста замаруджваючы, адцягваючы рашэнні, не прымаючы яго. Таму плёну гэты зварот Румаса някага не дасць", - мяркуе Уладзімір Мацкевіч.