У Менску працягваецца рэканструкцыя Купалаўскага тэатру. На днях цалкам дэмантажавалі заднюю і бакавую прыбудовы будынку, узведзеныя падчас апошняга рамонту тэатру. Згодна з праектам, пад будынкам мае з'явіцца сутарэнне глыбінёю 7,5 м. Усе працы плануецца завяршаць у верасні 2012 г.