Азіраючыся на каласальныя зрухі канца мінулага стагоддзя, аўтары фільму Уладзімір Халіп і Юрый Стаюнічаў задаюць сабе пытанне: чаму так сталася? Фільм распавядае пра першыя творчыя суполкі беларускай інтэлігенцыі ў 1970--1980-х гг. -- на прадвесні магутных палітычных пераўтварэнняў мяжы 1980-х і 1990-х. "Прадвесне" у эфіры "Белсату" 17 лютага, а 21:25. Паўтор 18 лютага, 9:40