Дзяцінства -- самы шчаслівы перыяд у жыцці, але не для ўсіх дзетак ён праходзіць у атмасферы пяшчоты. Праблема гвалту над дзецьмі актуальная ва ўсім свеце. У Беларусі ж упершыню дзяржава і грамадзянская супольнасць у гэтай справе вырашылі дзеяць супольна. Сцэны збівання дзяцей у сацыяльных роліках замяняюць на вымоўныя метафары. У рэальнасці ж гузакі ды драпіны з'яўляюцца на жывых маленькіх людзях. Ці дарослыя гэтак дэманструюць сілу, ці выказваюць слабасць -- пытанне не такое істотнае. Істотней заступіцца за малых і безабаронных. Толькі хто гэта зробіць?