У Расеі распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. Свае галасы за аднаго з 5 кандыдатаў аддаюць жыхары найбольш аддаленых ды цяжка даступных рэгіёнаў краіны. У адрозненне ад Беларусі панятку прымусовага датэрміновага галасавання ў Расеі, прынамсі пакуль, не існуе. Але шмат што у сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі нагадвае і Сінявокую. Каб дабрацца да выбарнікаў у гэтае паселішча на поўначы Сахалінскай вобласці, прадстаўніца ЦВК мусіла праляцець верталётам некалькі соцень кіламетраў бяскрайнімі прасторамі Далёкага Усходу.