У Віцебскім СІЗА паўторна пабраліся шлюбам Алена Каваленка і актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Гэты ўчынак дазволіць зняволенаму часцей бачыць жонку і дзетак. Раней Каваленкі разжаніліся, каб ад дзейнасці актывіста не пакутавалі менавіта дзеці. Сяргей Каваленка больш за два месяцы трымае галадоўку пратэсту за кратамі. Трапіў туды, нібыта, за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі». Такое пакаранне ён атрымаў за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на навагодняй ялінцы ў Віцебску.