Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Новы генпракурор

З пасады генеральнага пракурора Беларусі звольнілі Рыгора Васілевіча. На ягонае месца Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандра Канюка. АЛЕГ ВОЛЧАК, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ: "Апошняю рысаю была справа па тэракце ў менскім метро, якая цягам апошніх дзён, на маю думку, проста рассыпаецца. Раней нас пужалі, што дзеяла нейкая зарганізаваная банда. Цяпер незразумела, хто сканструяваў гэтую бомбу. Гэта найбольш спрычынілася да змены. Яшчэ зараз вядуцца таемныя перамовы з Захадам. Цяпер уладзе трэба паказаць, што палітзняволеныя -- гэта віна былога генпракурора". У сваю чаргу кіраўнік краіны заявіў, што Рыгор Васілевіч папросту пераходзіць на іншую працу, на якой у яго будзе шмат магчымасцяў. Куды канкрэтна -- прэзідэнт не сказаў. Лукашэнка адзначыў, што былы ўжо генпракурор -- чалавек не кепскі, не чужы прэзідэнту і адданы дзяржаве. Васілевіч, які раней ачольваў Канстытуцыйны суд, пасаду генпракурора займаў з 2008 года. Ягоны досвед прэзідэнт параіў выкарыстоўваць Аляксандру Канюку. Аднак прызначаючы яго на пасаду, Лукашэнка заявіў, што новаму генпракурору давядзецца "навесці парадак" у ведамстве, а таксама прыцягнуць туды новых людзей. Таксама прэзідэнт спадзяецца на моцнага арганізатара, які паспрыяе стварэнню следчага камітэту. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]