Скандал з памерам аплаты за адукацыю разгарэўся ў Берасцейскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Пушкіна. Замест рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі 29 адсоткаў, адміністрацыя ВНУ падвысіла кошт навучання амаль удвая. Вядома, што дыплом аб вышэйшай адукацыі дапамагае пры працаўладкаванні. Аднак што рабіць, калі вучыцца становіцца не па кішэні? За што плацяць навучэнцы сёння і што прапаноўвае айчынная сістэма адукацыі? Укладаць у адукацыю -- найлепшая інвестыцыя. Аднак у Беларусі ўнёскі часцяком перавышаюць будучыя дывідэнды. Новыя кошты на навучанне шакавалі студэнтаў-платнікаў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна.