За абраннем дэпутатаў маюць назіраць падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў тысячы грамадзянаў нашай краіны. Зладзіць так званы народны кантроль прапанавалі Беларуская партыя «Зялёныя», Партыя БНФ і рух «За свабоду». Пры гэтым самі ініцыятары кампаніі кажуць, што выбараў у Беларусі няма. З гэтай жа прычыны і апазіцыйныя актывісты заяўляюць пра байкот выбараў або неабходнасць дэмакратычным кандыдатам зняцца ў апошні перадвыбарчы тыдзень. Хочаш назіраць за хадою парламенцкіх выбараў -- запісвайся ў валанцёры ўжо цяпер. Сёння пачаўся набор добраахвотнікаў для кампаніі «Народны кантроль -- за сумленныя выбары».