Ці з'явіцца кітайскі індустрыяльны парк у Смалявіцкім раёне? Жыхары мясцовых вёсак і лецішчаў кажуць, што будуць змагацца супраць яго да апошняга. А словы чыноўнікаў сёння ўжо не такія пэўныя і катэгарычныя. Сёння грамадзяне сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Такі або амаль такі. У Смалявіцкім раёне меў паўстаць кітайскі індустрыяльны парк на плошчы 80 квадратных кіламетраў. Меў. Ці паўстане -- не вядома. Жыхары мясцовых 15 вёсак і гаспадары 30 садовых таварыстваў пратэстуюць.