Аляксандр Лукашэнка гатовы развіваць двух-баковыя адносіны з далёкімі Аргентынаю ды Эфіопіяй. Японіі прэзідэнт прапанаваў прысылаць дзяцей на аздараўленне ў Беларусь. А вось з заходнім суседам -- Еўразвязам -- кіраўнік краіны гатовы ісці на вайну. Выслухаць недыпламатычную прамову Лукашэнкі мусілі гэтым разам дзевяць новых амбасадараў, якія прыйшлі ўручыць беларускаму прэзідэнту даверчыя граматы. Прыняцце даверчых граматаў ад амбасадараў. Спакойная працэдура, якая не прадказвала нічога незвычайнага. Аднак ці ведаў хто ў гэтай зале, што Аляксандр Лукашэнка ўсё ж такі не вытрымае....