"Усе натуральныя, усе прыгожыя, чакаем і спадзяемся..." 20 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Менску адбыўся рэгіянальны адбор дзяўчат для ўдзелу ў VIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь — 2012". Некалькі соцень дзяўчат спрабавалі зачараваць журы знешнім выглядам, інтэлектам і талентамі. Адна з удзельніц кастынгу распавяла, што захапляецца жывапісам, піша алеем, але пры гэтым працуе візажыстам-касметолагам. "Раблю дзяўчат прыгожымі: масачкі, працэдуркі", — растлумачыла яна. Пасля знаёмства з журы некаторым з дзяўчат падзякавалі, а некаторых запрасілі да яшчэ аднаго выпрабавання — дэфіле ў купальніках. Затым журы адбярэ найболей верагодных прэтэндэнтак на ўдзел у конкурсе. Іх чакае фотасесія. Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці, арганізатарам якога выступае ОНТ, плануецца правесці ў канцы красавіка — пачатку мая 2012 года. belsat.eu