Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ігар Бузоўскі

Свежае рашэнне: БРСМ дабраўся да сацыяльных сетак "100 ідэяў для Беларусі" -- такі праект прэзентаваў сёння ў Менску першы сакратар ЦК Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігар Бузоўскі. Паводле яго, галоўная задача ініцыятывы -- аб'яднаць як мага больш моладзі з самымі рознымі задумамі, "у любой галіне, у любым кірунку, пачынаючы ад эканамічных праектаў, тэхнічных праектаў, заканчваючы палітычнымі, сацыяльнымі, культурнымі". Па разглядзе і аналізе ідэяў, што паступяць у межах праекту, 100 найлепшых распрацовак увойдуць у віртуальную экспазіцыю, размешчаную на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" і на старонцы сацыяльнай сеткі "ВКонтакте". Паводле вынікаў галасавання аўтары самых паспяховых працаў атрымаюць магчымасць прэзентаваць іх на Рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным форуме. Для ўдзельнікаў дзеіць узроставае абмежаванне (да 31 года), а таксама патрабаванне што да рэалістычнасці ажыццяўлення задумаў. Дапамагчы сфармуляваць і аформіць сваю ідэю гэтак, каб яе можна было прэзентаваць, у тым ліку і на ўзроўні міністэрстваў, -- мэта БРСМ у межах праекту. На пытанне, ці не ператворыцца ініцыятыва ў "прасоўванне сваіх", першы сакратар адказаў, што "100 ідэяў для Беларусі" адкрытыя для ўсіх ахвотных". belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]