НАЙПЕРШ СПАЧУВАННЕ І ДАПАМОГА Да гэтага часу, як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, аніводзін чалавек з тых 12--13 тысячаў, хто набыў білеты на матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж менскім "Дынама" і яраслаўскім "Лакаматывам", не звяртаўся ў касу з просьбаю вярнуць грошы. Такім чынам, увесь прыбытак ад продажу квіткоў ідзе сваякам ахвяраў жудаснай авіякатастрофы. У Яраслаўлі, дарэчы, каля 100 тысяч чалавек прыйшлі развітацца з загінулымі, а прэзідэнт клубу "Лакаматыў" Юрый Якаўлеў агучыў рашэнне не выстаўляць сёлета каманду ў рэгулярным сезоне КХЛ. Паводле Якаўлева, цяпер першачарговая задача -- дапамагчы сем'ям, а потым будзе больш часу для стварэння новага калектыву.