Горад без галерэяў: ці такое магчыма? У аб'яднанні "Трэці сектар" вырашылі не толькі задацца гэтым пытаннем, але сцвердзіць, што гэтае места -- Горадня. Мала карціну намаляваць -- трэба, каб яе яшчэ і ўбачылі, а можа, і набылі аматары мастацтва. Толькі вось як трапіць да гледачоў? У больш як 350-тысячнай Горадні ўсяго пяць галерэяў, з якіх чатыры -- прыватныя.