Падлога правальваецца, дах працякае, прыбіральня не працуе. Берасцейскія кіроўцы аўтобуснага парку № 1 паскардзіліся журналістам на невыносныя ўмовы працы, бо кіраўніцтва на іхныя просьбы ніяк не рэагуе. А ці могуць пачувацца бяспечна пасажыры? Колішняя рамантыка шафёрскае прафесіі сутыкаецца з сапраўднымі праблемамі.