Паводле Марыны Адамовіч, экс-кандыдат на прэзідэнта мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, тым не менш, адміністрацыя калоніі змушае яго выходзіць на цяжкія працы. Палітвязню баліць рука, з якой нядаўна знялі гіпс, магчыма зламаная рабрына. Акрамя таго, палітвязень знаходзіцца фактычна ў ізаляцыі -- на працу яго выводзяць пад канвоем, значная частка лістоў і тэлеграм не даходзяць. "Я ўпэненая, што ціск, які аказваецца цягам апошніх трох месяцаў у шклоўскай калоніі на Міколу Статкевіча, ініцыяваны "зверху". Гэта пацвярджаецца шматлікімі сведчаннямі, у тым ліку сведчаннямі іншых вязняў з гэта калоніі" - падкрэсліла Марына Адамовіч.