Крызіс у Беларусі надзвычай балюча адбіўся на аператарах мабільнай сувязі. Асабліва гэта тычыцца кампаніі life :) -- летась аператар страціў у Беларусі больш за 350 млн долараў, застаючыся стабільна стратнаю кампаніяй. Розніца курсаў валюты ў 2011 г. надзвычай балюча адбілася на аператары life :). Толькі на гэтым кампанія страціла каля 250 млн долараў. Яшчэ больш за 100 млн стратаў дадала пераацэнка.