Аўтаматычна індэксаваць заробкаў нельга, пры гэтым сёлета яны маюць рэальна вырасці прыкладна на 4,2 %. Сваім бачаннем шляхоў выйсця з эканамічнага крызісу падзялілася сёння Міністэрства эканомікі на паседжанні Нацыянальнай рады ў сацыяльных і працоўных пытаннях. Задаць чыноўнікам нязручныя пытанні, напрыклад, пра тое, як гэткімі тэмпамі дасягнуць зноўку паабяцанага 500-доларавага заробку, збіраліся лідары незалежнага прафсаюзнага руху Генадзь Фядыніч і Аляксандр Ярашук. Аднак абодвух на паседжанне папросту не пусцілі. Чаму некантраляваная ўладамі абарона правоў працоўных не знаходзіць афіцыйнага падтрымання?