Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Трагедыя аднаго чалавека

Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку за ўзняты ім над горадам бел-чырвона-белы сцяг асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі. Не дапамаглі ні пратэсты грамадзянскай супольнасці, ні замежныя дыпламаты, якія прыехалі на суд, каб выказаць салідарнасць з патрыётам. Працаўнік польскай амбасады Вітальд Яраш назваў гэтую падзею трагедыяй аднаго чалавека, які цярпіць праз сваю адвагу, у той час як іншыя ў зале цярпяць ад яе адсутнасці. У калідоры віравалі масы журналістаў, праваабаронцаў і сваякоў віцебскага галадоўніка, не дапушчаныя ў залу. Ад нараканняў на дзеянні суддзі ды міліцыі ў судовай кнізе скаргаў не засталося чыстых аркушаў. Пры гэтым суддзя Алена Жук, паводле відавочцаў, заставалася спакойная, быццам рашэнне прынятае загадзя.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]