Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фралоў: Лукашэнку няма чаго разлічваць на афіцэраў

Выступаючы на прыёме камандавання Узброеных сілаў і праваахоўных органаў, Лукашэнка абвінаваціў краіны Захаду ў гвалтоўнай змене дзяржаўнай улады ў шэрагу краінаў Паўночнай Афрыкі. Гэты ж сцэнар Захад гатовы рэалізаваць у Сірыі, Іране ды іншых краінах, мяркуе афіцыйны лідар. Былы дэпутат беларускага парламенту, генерал Валерый Фралоў, кажа, што такія заявы -- гэта пошук вобразу вонкавага ворага, якога можна было б абвінаваціць ува ўсіх праблемах краіны. «Але людзі ж не дурні. Нават калі чалавек не эканаміст, ён бачыць, што мы рухаемся чорт ведае куды. Гэта стварае праблемы для ягонага «мудрага кіраўніцтва», для яго асабіста. Таму спрабуючы знайсці рэчы, што задзіночылі б народ, ён шукае ворагаў», -- дадаў генерал Валерый Фралоў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]