Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Набудзьце музей

Што здараецца з дамамі, калі паэты перастаюць у іх жыць? Ці маюць яны не толькі гістарычны, але і камерцыйны патэнцыял? І ці ёсць ахвотныя набыць рэліквію, якая памятае беларускіх класікаў? Вось так калісьці, пэўне, тут піў каву Якуб Колас. Цяпер -- туркі, якія працуюць на менскіх будоўлях. Колішняя паляўнічая база старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савету, потым Дом пісьменнікаў, цяпер -- база адпачынку "На ростанях". Толькі назва ды мемарыяльная табліца захоўваюць былы антураж. МІКОЛА АЎРАМЧЫК, ЛАЎРЭАТ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ ІМ. ЯНКІ КУПАЛЫ "Там Твардоўскі быў, Ісакоўскі быў, Марыя Камісарава, Пракоф'еў Аляксандр, акрамя нашых усіх, пачынаючы ад Коласа, Кандрата Крапівы і Міхася Лынькова". Што праўда, цяперашні ўладальнік -- дзяржаўнае прадпрыемства "Менскрамбуд" -- рабіла спробы стварыць атмасферу. АНДРЭЙ НОВІКАЎ, «МЕНСКРАМБУД»: "Мы нават нешта прыдумалі там такое -- і пяльцы паставілі, і апарат для набору палатна ў нас там ёсць, калёсы нейкія, то бок мы планавалі развіваць яе, але вельмі дорага. Зараз мы гэта проста не выцягваем на сваіх плячах. Праз нерэнтабельнасць у 2009 годзе жылы комплекс на чатырох гектарах зямлі вырашылі прадаваць. Але за пяць аўкцыёнаў пакупніка гэтак і не знайшлося, хаця ідэі, што можна было б зрабіць з сядзібаю на дванаццаць пакояў, ёсць. МІХАСЬ МІЦКЕВІЧ, СЫН Я. КОЛАСА: "Там можна было б размясціць у пакоях мемарыяльныя рэчы, кнігі, творчасць, частку побыту тых пісьменнікаў, якія там адпачывалі ды працавалі, бо іх шмат, і далёка не ва ўсіх ёсць <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]