Завяршаецца самае вясёлае ды сытнае народнае свята -- масленічны тыдзень. Спальванне пудзіла зімы, кірмашы, спевы ды танцы і, вядома, смачныя бліны! Лічыцца, што поспех будзе спрыяць тым, хто ад душы павесяліўся гэтымі днямі. У Гомлі ж сёння праводзілі Масленіцу катаннем на снегаходах і сабаках ды рознымі традыцыйнымі спаборніцтвамі. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў" belsat.eu