Арыштам чатырох чалавек скончылася акцыя ў Кіеве з раздаваннем прэзерватываў з выяваю Януковіча. Арганізатары акцыі -- прадстаўнікі групаў "Чорны камітэт" і "Кааліцыя ўдзельнікаў аранжавай рэвалюцыі" -- да прыбыцця міліцыі паспелі раздаць некалькі дзясяткаў пакункаў з "палітычнымі кантрацэптывамі".