Праваслаўны скіт, без электрычнасці, водаправоду, без сувязі з вонкавым светам. Жыве ў ёй у адзіноце і малітвах архімандрыт Гаўрыіл -- праваслаўны манах з Падляшша ў Польшчы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі, зараджае аптымізмам і пазітыўнай энергіяй. А калі трэба, айцец не цураецца працы разам з усімі на будоўлі скіту. Найбольшы клопат для архімандрыта -- тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка. На перадпрэм'ерным паказе фільму 400 квіткоў раскупілі на другі дзень. Фільм «Архімандрыт» у эфіры «Белсату» 26 лютага, а 19:55