Рэвалюцыя ў кінагустах. «Оскара» -- самую прэстыжную кінаўзнагароду свету -- атрымаў чорна-белы... нямы фільм. Ці азначае гэта, што неверагодныя сцэны, спецэфекты і брутальная страляніна адыходзяць у мінуўшчыну, саступаючы месца кранальным і пяшчотным фільмам? Упершыню галоўныя статуэткі кінапрэміі «Оскар» паедуць у Францыю. Фільм «Артыст» рэжысёра Мішэля Хазанавічуса адразу вылучаўся ў спісе намінантаў сваёй формаю. Нямая чорна-белая камедыйная меладрама робіць элегантны рэверанс залатой эпосе Галівуду і яе самым выбітным рэжысёрам.