Чыноўнікі цвердзяць, што сітуацыя пад кантролем і ў сферы гандлю, і на валютным рынку, і на рынку занятасці... Аднак усе мы бачым, колькі нашых суграмадзянаў з'язджае на заробкі за мяжу. Урэшце тое, што «адток кадраў з Беларусі стаўся аб'ектыўнаю рэчаіснасцю», прызнала і Міністэрства працы, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».