Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Катаванні на допытах

Паказанні следчыя выбівалі катаваннямі, цвердзіць Дзмітрый Канавалаў -- адзін з фігурантаў справы аб выбуху ў менскім метро. Пра гэта стала вядома на сённяшнім паседжанні Вярхоўнага Суда падчас зачытвання пратаколаў ранейшых допытаў. Паводле інфармацыі незалежнай арганізацыі "Платформа", якая адсочвае факты супрацьпраўных дзеянняў у беларускіх следчых і папраўчых установах, гэта далёка не першы факт ужывання гвалту. АНДРЭЙ БАНДАРЭНКА, АРГАНІЗАЦЫЯ «ПЛАТФОРМА»: "Гэта ні для каго не навіна. Мы ўжо неаднойчы ўздымалі гэтую праблематыку. "Платформа" ўжо неаднойчы агучвала факты, калі падазраваных проста збівалі, апраналі адгазнікі, поліэтыленавыя пакеты. Ёсць пацверджанне, што людзей білі з мэтаю атрымання прызнанняў". Заява Канавалава датычыць допытаў, праведзеных 12 і 18 красавіка. Падчас апошняга падазраваны адмовіўся ад ранейшых паказанняў наконт датычнасці да выбуху ў Віцебску шэсць гадоў таму. Ён сцвярджае, што ранейшыя прызнанні ён зрабіў пасля таго, як два міліцыянты паклалі яго на жывот, а рукі ў кайданках зацягнулі пад складзеныя крыж-накрыж ногі. Пры гэтым падчас допыту 18 красавіка Канавалаў пацвердзіў сваю датычнасць да выбухаў у Менску тры гады таму і апошняга, сёлетняга -- у менскім метро. Гэты выбух забраў жыцці 15-ці асобаў. Абвінавачаным Канавалаву і Кавалёву пагражаюць доўгія тэрміны зняволення або нават смяротнае пакаранне. У той жа час праваахоўныя органы займаюцца не толькі абвінавачанымі ў здзяйсненні тэрактаў. Міліцыя затрымала прадстаўніка і бацьку <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]