Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Новыя этапы

Тым часам палітзняволеных этапуюць на новыя месцы адбывання пакаранняў. Экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава ўжо перавялі з наваполацкай калоніі ў бабруйскую. Лідару ж "Маладога фронту" Змітру Дашкевічу збіраюцца замяніць турму ў Горках на іншую. Афіцыйныя прычыны пераводаў не агучваюць. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА А. САННІКАВА: "Галоўная прычына -- гэта такое жаданне атруціць жыццё свайму канкурэнту: у турму цябе пасадзіў, жонку тваю пасадзіў, сына твайго хацеў забраць, а ты ўсё яшчэ жывы і цвёрды... Што б такое яшчэ зрабіць? Гэта ўсё дзеля таго, каб вывесці чалавека з псіхалагічнай раўнавагі". Сваякі экс-кандыдата не выключаюць, што перавод у новае месца адбывання пакарання -- гэта спроба ціску на зняволенага, які паслядоўна адмаўляецца падпісваць просьбу аб памілаванні, і, у сваю чаргу, карыстаецца значным аўтарытэтам сярод зняволеных. Што тычыцца лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, як цвердзіць абарона, планаваны перавод актывіста ў іншую калонію можа быць звязаны са шматлікімі ягонымі скаргамі наконт катаванняў у Горацкай турме. Пакуль што зняволены застаецца ў магілёўскім СІЗА, дзе чакае далейшага этапавання. У пераводзе на гэтак званую "хімію" ў звязку з трацінай адбытага пакарання Дашкевічу адмовілі. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]